send link to app

Казкі Беларусі дзеткам і дарослым - аўтарскі праект на беларускай мове, агучаны Алегам Хаменка, лідарам гурта "Палац".


4.2 ( 672 ratings )
Éducation Livres
Développeur Andrew Zalatar
Libre

У беларускамоўных бацькоў, дзяцей і аматараў беларускай культуры няма сучасных інструментаў для азнаямлення з фальклорам.

Гэты праект – як раз такі інструмент. "Гэтыя казкі павінны стаць вядомыя па ўсім сусвеце. Усе мы ведаем казкі рускія, шведскія, Пушкіна і Андэрсана. А вось беларускія казкі ... Ну, адну ведаем, дзве, тры, не болей. Дзеці не ведаюць казак. Ды што там дзеці - дарослыя не ведаюць. І тое, што мы робім, - гэта папулярызацыя казкі", - лічыць Хаменка.

Чатыры галоўныя тэмы: казкі пра жыццё, чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, казкі для дарослых. Спецыяльны бонус - беларуская народная казка "Салдат-доктар". Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы "Палац", праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках. Казкі для самых маленькіх сталі часткай спецпраекта ініцыятывы ЮНІСЕФ у Беларусі пад кіраўніцтвам Юліі Ляшкевіч. Малюнкi прадстаўлены выдатнай мастачкай Юлiяй Рудiцкай.

Далучайцеся да нас, беларусы сусвету павінны быць разам!